Брытанская выведка пацвердзіла запуск каля 20 ракет з Беларусі па Украіне
Запуск ракет на кантрольным занятку беларускіх ракетчыкаў / Мінабароны
Расія выпусціла не менш за 20 ракет па паўночнай Украіне з тэрыторыі Беларусі 28 ліпеня, пацвярджае заяву УСУ разведка Вялікабрытаніі.
— Гэта ідзе за тым, як Расія выкарыстала беларускую тэрыторыю для нанясення асноўных удараў у сваёй няўдалай спробе захапіць Кіеў у лютым.
Брытанскае ведамства адзначае, што Лукашэнка працягвае прытрымлівацца лініі Масквы ў дачыненні да ўкраінскага канфлікту. Гэта пацвярджае яго заява 21 ліпеня аб тым, што Украіна павінна прыняць патрабаванні Расіі аб спыненні вайны.
— Ягоны рэжым стаў яшчэ больш аўтарытарным, з пашырэннем смяротнага пакарання за "падрыхтоўку тэрарыстычных актаў". Растуць яго беспадстаўныя абвінавачванні ў задумах Захаду ў дачыненні да Беларусі і Украіны. Верагодна, яны паказваюць на тое, што ён стаў амаль цалкам залежным ад Расіі, — рэзюмуе разведка Вялікабрытаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.