The Exploited папрасілі прабачэння за словы пра Brutto і Міхалка
"Нас увялі ў зман. Мы былі дэзінфармаваныя пра гэты гурт", — адказалі Еўрарадыё прадстаўнікі гурта.
Брытанскі панк-рок-гурт The Exploited прыносіць прабачэнні за свае выказванні пра беларускі гурт Сяргея Міхалка Brutto.
“Я лічу, што мы былі дэзінфармаваныя пра гэты гурт. Таму я прыношу прабачэнне за тое, што мы сказалі рэчы, якія, як я цепер думаю, аказаліся няпраўдай”, — такі адказ Еўрарадыё атрымала ад гурта праз афіцыйны акаўнт у Facebook. Цяпер брытанскія музыкі вырашаюць, ці возьмуць яны ўсё ж удзел у фэсце.
Нагадаем, раней брытанскі панк-рок-гурт The Exploited адмовіўся выступаць на фестывалі “Захід” ва Украіне з-за ўдзелу ў ім Brutto. Лідар The Exploited Уоцці Б’юкэн спаслаўся на тое, што хтосьці распавёў яму пра Brutto "шмат кепскага". Ён згадаў таксама нейкае відэа, на якім "здзекуюцца са старога чалавека".
Brutto пракаментавалі адмову The Exploited граць на фестывалі “Захід”
Фестываль “Захід” пройдзе ў Львоўскай вобласці 14-16 жніўня. У ім прымуць удзел гурты ILL NIÑO, Brutto, Браты Гадзюкіны, Гайдамакі, Бумбокс, Жадан, Matisyahu, Dead by April, Onuka і O.Torvald.
Фота: musictimes.com