Брытанскі прэм’ер кажа пра “доўгатэрміновую тэрарыстычную пагрозу”
Брытанская паліцыя інтэнсіўна шукае ўдзельнікаў і памочнікаў тэрарыстаў, якія таранілі палаючым аўтамабілем будынак аэрапорту ў Глазга і спрабавалі ўзарваць два аўтамабілі-пасткі ў цэнтры Лондану.
Пасля арышту пяці падазраваных выявілася сетка людзей, якія дапамагалі замахоўцам. Шэф лонданскага супрацьтэрарыстычнага аддзелу Пітэр Кларк заявіў, што следства, мэтай якога з’яўляецца выяўленне сеткі тэрарыстаў, ідзе вельмі хутка, штогадзіны паступаюць новыя звесткі.
Прэм’ер Брытаніі Гордан Браўн заявіў, што за замахамі стаяць людзі, звязаныя з Аль-Кайдай:
“Гэта доўгатэрміновая пагроза. Незалежна ад Іраку і Афганістану, мы маем справу з арганізацыяй, якая намагаецца нанесці як мага болей шкоды жыццю грамадзянаў і імкнецца да тэрарыстычнай мэты, абсалютна непрыймальнай для бальшыні людзей”.
http://www.timesonline.co.uk