Брытанскі прынц Гары адправіцца служыць у Афганістан

Як піша News of the World, ён з’явіцца там яшчэ да Калядаў. Чакаецца, што прынца прыпішуць да адной з частак НАТА ў Афганістане, і ён будзе выконваць заданні, звязаныя з малой рызыкай.

Магчыма, што ён будзе служыць вартавым, выходзячы на дзяжурствы ўначы.

Адзначаецца, што ўжо пасьля 30 дзён службы Гары можа быць прадстаўлены да мэдаля.

“Аль-Кайда” ўжо аб’явіла ўзнагароду за захоп члена брытанскай манаршай сям’і .

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі