БТ і федэрацыя футбола не дамовіліся на трансляцыю чэмпіянату Беларусі

Беларуская федэрацыя футбола і Белтэлерадыёкампанія па-ранейшаму не могуць дамовіцца на трансляцыю чэмпіянату Беларусі. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар АБФФ Уладзімір Несцяровіч: Уладзімір Несцяровіч: “Дамова паміж намі і Белтэлерадыёкампаніяй пакуль што не заключаная. Цяпер ідзе паміж намі дыялог. Перамовы доўгатэрміновыя і вельмі няпростыя. У БТРК свой погляд, у нас свой.

Будзем працягваць абмеркаванне. Пакуль што пішам ім лісты, тэлефануем. Інтарэсы розныя: публічныя, матэрыяльныя... Усялякія!”


Уладзімір Несцяровіч спадзяецца, што праблемы пытанні могуць быць вырашаныя да 11 чэрвеня, калі скончыцца чэмпіянат свету па футболе і заўзятары зноў звернуць увагу на нацыянальнае першынство.

Гэта значыць, што па-за ўвагай тэлегледачоў застануцца як мінімум 18 тур чэмпіянату, які пройдзе 3-4 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі