БТ не пакажа беларусам замежжа кандыдатаў у прэзідэнты

Беларусы замежжа ня могуць глядзець выступы кандыдатаў у прамым эфіры. Гэта звязана з тым, што выступы не транслююцца на спадарожнікі і тэлеканал "Беларусь-ТВ", які разлічаны на замежнага гледача. Няма выступаў і на сайце Белтэлерадыёкампаніі. У гутарцы з Еўрарадыё кіраўніца прэс-службы БТ Святлана Смалонская-Краскоўская распавяла, што выступы праходзяць у адпаведнасці з пастановай Цэнтравыбаркаму. У пастанове прапісана, што выступы кандыдатаў транслююць на Першым нацыяльным тэлеканале. Пра замежжа ў пастанове нічога не прапісана, а самадзейнасцю на тэлеканале не займаюцца, адзначыла кіраўніца прэс-службы.

Відэаролікі з выступамі кандыдатаў Смалонская-Краскоўская параіла глядзець на іншых сайтах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі