БТ рыхтуецца да дэбатаў паміж кандыдатамі ў прэзідэнты
На паседжанні ў Цэнтрвыбаркаме ўзгоднены парадак выступу кандыдатаў у прэзідэнты на радыё і тэлебачанні. Пра гэта 5 кастрычніка паведаміў першы намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Саламаха. Саламаха: "На тэлебачаннi выступы пройдуць з 19 па 20 вечара, на радыё — з 6.10 па 6.40 ранку. І што датычыць дэбатаў: дэбаты адбудуцца так, як гэта адпавядае заканадаўству. І мы зараз проста распрацоўваем нейкі парадак, каб забяспечыць на годным узроўні гэтыя дэбаты".
Нагадаем, што выступы кандыдатаў у прэзідэнты пачнуцца пасля іх рэгістрацыі. Яна мусіць адбыцца з 14 да 23 лістапада.
Нагадаем, што выступы кандыдатаў у прэзідэнты пачнуцца пасля іх рэгістрацыі. Яна мусіць адбыцца з 14 да 23 лістапада.