Бубнач Papa Roach не вытрымаў жыцця рок-зоркі
Альт-рокеры з Каліфорніі Papa Roach развіталіся са сваім бубначом Дэйвам Бакнэрам, які з'яўляўся ўдзельнікам гурта з моманту яго заснавання ў 1993-м. На днях лідэр Papa Roach Джэйкабі Шэдзікс афіцыйна пацвердзіў выхад
музыкі са складу калектыву, зазначыўшы, што гэтае рашэнне далося
нялёгка абодвум бакам.
На сваім сайце музыка напісаў, што «гэта адна з самых сумных падзей за гісторыю існавання калектыву. Аднак Дэйв вырашыў, што для час прывесці сваё жыццё ў парадак. Але ўсе засталіся сябрамі і працягваюць рэгулярна сустракацца».
У пачатку мінулага года Дэйв Бакнэр вымушаны быў адмовіцца ад удзелу ў туры Papa Roach па прычынах «персанальнага характару».
Як высвятлілася пазней, музыку спатрэбілася дапамога прафесіяналаў, каб пазбавіцца алкагольнай залежнасці, якая ледзь не каштавала яму жыцця.
Зараз стан бубнача не выклікае боязі, аднак каб пазбегнуць рэцыдыву, яму рэкамендавана змяніць лад жыцця, што Бакнэр і зрабіў. Імя намесніка Дэйва Бакнэра Papa Roach пакуль не паведамляюць.
Плануецца, што зроблена гэта будзе паралельна з анонсам выхаду новай, пятай па ліку кружэлкі, над якой цяпер працуюць Джэйкабі Шэдзікс і яго калегі.
Чакаецца, што паслядоўнік «The Paramour Sessions» (2006) будзе прадстаўлены публіцы да канца гэтага года.
Фота: www.crushmediamagazine.com