Будаўніцтва Беларускай АЭС у жніўні абмяркуюць з літоўцамі

На сходзе плануецца абмеркаваць справаздачу пра ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) будаўніцтва Беларускай АЭС. Як інфармуе БЕЛТА, сход пройдзе ў Інфармацыйным цэнтры АЭС у Астраўцы.



Грамадскае абмеркаванне праводзіцца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Камітэта па выкананні Канвенцыі Эспо. Пытанні і каментары па тэматыцы грамадскага абмеркавання можна да 17 жніўня накіроўваць амбасадзе Беларусі ў Літве звычайнай ці электроннай поштай, дзяржаўнай установе "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі" — электроннай поштай. Адпаведныя адрасы паказаны на інтэрнэт-сайце пасольства.



Для грамадзян Літвы, якія захочуць паўдзельнічаць у сходзе, амбасада Беларусі ў Літве адкрые бясплатныя візы. Беларускі бок забяспечыць дастаўку ўдзельнікаў мерапрыемства з памежнага пераходу "Каменны Лог" у Астравец і назад. Адпраўленне аўтобусаў прызначанае на 10.45.



Фота — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі