Будаўніцтва метро ідзе са спазненнем на паўгода

Будаўніцтва новых станцый другой лініі Мінскага метро ідзе са спазненнем на паўгода. Прычына затрымкі ў тым, што метрабудаўцы ніяк не могуць знесці прыватныя дамы па вуліцы Уманская, якія і перашкаджаюць будаўніцтву. Пра гэта Еўрарадыё расказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы Ўладзімір Танкевіч.

Уладзімір Танкевіч: “Мы не можам там і кабель перакласці, і з вадаправодам зараз праблема, і развязку гэтую аб’язной дарогі таксама трэба было рабіць. Мы затрымалі будаўніцтва станцыі метро! Трэба будаваць метро, мы і так на паўгода ссунулі ўсе тэрміны”.

Вось толькі калі метрабудаўцы змогуць працаваць “спакойна”, чыноўнік прадказаць не бярэцца. Нягледзячы на тое, што рашэнне пра знос дамоў прынятае, уладальнікі працягваюць абскарджваць яго ў судзе вышэйшай інстанцыі. А пакуль ідзе разбіральніцтва, чапаць дамы будаўнікі не маюць права.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі