Будаўніцтва трэцяй лініі метро ў Мінску пачнецца ў 2010 годзе (схема)

Будаўніцтва трэцяй лініі метро ў Мінску плануецца пачаць у 2010 годзе. Пра гэта паведаміў начальнік "Дырэкцыі па будаўніцтве метрапалітэна" Васіль Жыбуль. Паводле яго слоў, ужо ў 2008 годзе дырэкцыя сумесна з інстытутам "Мінскметрапраект" прыступіць да распрацоўкі абгрунтаванняў інвестыцый будаўніцтва трэцяй лініі метро. Новая лінія будзе мець працягласць 17 км і ўключаць 14 станцый.

Яна пройдзе па вуліцы Каржанеўскага, тэрыторыі цяперашняга аэрапорта "Мінск-1", вуліцы Аэрадромная, выйдзе да чыгуначнага вакзалу, далей пройдзе па вуліцы Цэткін, праспект Машэрава, вуліцу Багдановіча і скончыцца ў Зялёным Лузе (на схеме пазначана зялёным колерам).



Трэцяя лінія перасячэ дзве наяўныя: на першую лінію перасадка будзе здзяйсняцца на станцыі "Плошча Леніна", на другую — на "Фрунзенскай".

Жыбуль таксама распавёў, што цяпер вядзецца будаўніцтва працягу лініі ад “Інстытута культуры” да станцыі Пятроўшчына. Яе адкрыццё запланавана на 2011 год.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі