Будынак брытанскага парламенту развальваецца ад дотыку (фота)
На капітальны рамонт Вестмінстэрскага палацу трэба не меней за 4,7 мільярда долараў.
У мінулым гэты славуты гістарычны будынак перажыў некалькі паводак і пажараў. Частка каменнага фасаду ў аварыйным стане. Большая частка інфраструктуры будынак не рамантавалася з 1950-х гадоў.
Як паведаміў ВВС высокапастаўлены чыноўнік, які не пажадаў называцца, рамонт будзе складаным і дарагім. Канчатковае рашэнне пра пачатак рамонту яшчэ не прынятае, але сярод магчымых варыянтаў абмяркоўваецца высяленне ўсіх парламентарыяў з будынку на пяць гадоў.
Часткі фасаду парламента настолькі зношаныя, што каменная абліцоўка крышыцца пры звычайным дакрананні. У сутарэннях поўна асбесту, трубы цякуць, а таксама там шмат старых і невядома для чаго пракладзеных электрычных кабеляў.
Штогод на падтрымку будынка ў адносна працоўным стане траціцца каля 47 мільёнаў долараў.