Букмекеры падазраюць, што матч "Віцебск" - "Гомель" быў дагавораны

Учора беларускія букмекерскія канторы пайшлі на беспрэцэндэнтны крок. Большасць з іх спачатку знізіла каэфіцыенты ставак на перамогу адной з каманд, а неўзабаве і зусім адмяніла далейшы іх прыём на вынік матчу чэмпіянату Беларусі па хакеі "Віцебск" — "Гомель".
Прычынай стала анамальнае павелічэнне колькасці жадаючых паставіць на перамогу гасцей, якія на дадзены момант нават не ўваходзяць у зону плэй-офф беларускага чэмпіянату.

Кіраўнік аднаго з таталізатараў у інтэрв'ю "Прэсболу" распавёў, што даказаць дагаворны характар матчу вельмі складана, але адменай прыёму ставак букмекеры “хаця б пакалашмацілі нервы жадаючым "дамовіцца". Нагадаем, што гэты матч у выніку завяршыўся перамогай гасцей 5:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі