Букмекеры прарочаць Калдуну трэцяе месца
Напярэдадні фінальнага этапа конкурсу "Еўрабачанне", які адбудзецца сёння ўвечары, найбуйнейшыя еўрапейскія букмекеры працягваюць прымаць стаўкі на яго вынік. Так, за некалькі гадзін да пачатку фіналу, паводле звестак буйнога спецыялізаванага партала www.oddschecker.com, стаўкі на перамогу Беларусі ў конкурсе вагаюцца ад 4,5 да 7 да аднаго.
Па гэтым паказчыку Зміцер Калдун па-ранейшаму займае ў еўрапейскіх рэйтынгах трэцяе месца. Больш высокія шанцы на перамогу, на думку букмекераў, па-ранейшаму ў выканаўцаў з Украіны і Сербіі.
Стаўкі на перамогу Веркі Сярдзючкі прымаюцца ўжо з разліку 2,5-3,5 да аднаго, сербскай спявачкі Марыі Шарыфавіч — 4-5 да аднаго.
Замыкаюць пяцёрку фаварытаў Расія (5-10 да аднаго) і Латвія (4-13,5 да аднаго). Самыя высокія стаўкі прымаюцца на перамогу ў конкурсе Літвы —250 да аднаго.