Бульфэст запрашае на Стары нов год
13 студзеня ў межах “Бульфэста” адбудзецца вялікі рок-н-рольны канцэрт.
Такім чынам Пан-студыя і ток-шоў “Бульбокс” запрашаюць сваіх
прыхільнікаў сустрэць Стары новы год, а таксама атрымаць падарункі і
зарад пазітыўнай энергіі. У якасці навагодніх падарункаў і
віншавальнікаў выступяць гурты Naka, The Silicon, OpenSpace, Зміцер
Вайцюшкевіч, Алег Хаменка і іншыя.
Нагадаем, “Бульфэст” – гэта
серыя канцэртаў айчынных і замежных гуртоў, стылістыка якіх падпадае
пад агульны тэрмін: “жыццё ў стылі рок-к-рол”. “Бульфэст” ужо пазнаёміў
мінчукоў з украінскім гуртом “Перкалаба”, а таксама парадаваў выступамі
“…И друг мой грузовик”, Drum Ecstasy, The Toobes і іншых каманд.
Такім чынам, 13 студзеня, “Рэактар”, “Бульфэст”.