Булька мог быць высвечаны ў ксяндзы з дапамогай спецслужбаў?
Касцёл наадрэз адмаўляецца гаварыць пра ксяндза Юзаса Бульку. А жыхары вёскі Мосар абараняюць свайго святара “ад нападак”. Хоць яны і расказалі Еўрарадыё пра чуткі, якія хадзілі пра Бульку яшчэ дзесяць гадоў таму.
Артыкул “Gazety Wyborczej”, дзе Бульку вінавацілі ў датычнасці да забойстваў 56 літоўцаў, быў надрукаваны каля двух месяцаў таму. Але і сёння ў каталіцкіх дыяцэзіях, да якіх мае дачыненне Булька, пазбягаюць размоваў з журналістамі.
"А! Юзас Булька. Так, памятаю, як быў тут высвечаны ва Ўлацлаўку," — усцешылася званку журналіста супрацоўніца канцылярыі Ўлацлаўскай дыяцэзіі. Аднак з ксяндзом, які адказвае за працу са СМІ, Еўрарадыё пагаварыць не ўдалося.
"Зараз Вялікі тыдзень, у яго шмат спраў. Сказаў патэлефанаваць пасля ўсіх святаў", — перадала супрацоўніца канцылярыі размову са сваім начальствам.
У Віцебскай дыяцэзіі Еўрарадыё паспрабавала пагутарыць з непасрэдным кіраўніком Булькі — біскупам Блінам. Як высветлілася, акурат падчас нашага тэлефанавання біскуп сустракаўся з Булькам.
"Мне цяжка сказаць, але я думаю, што на гэтую тэму лепш і не размаўляць," — адказала за біскупа Бліна яго прыслужніца.
У Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў (кіраўніцтва рыма-каталіцкага касцёлу ў Беларусі) таксама адмовіліся ад каментароў па справе Булькі. Чаму касцёл захоўвае маўчанне?
Адна з самых распаўсюджаных, але не пацверджаных версій наступная: Юзас Булька мог быць высвечаны ў ксяндзы з дапамогай спецслужбаў. Не сакрэт, што ў савецкую эпоху былі святары, якія супрацоўнічалі са спецслужбамі.
Некаторым гэтая версія падаецца лагічнай. Толькі чаму Булька не стаў мяняць сваё імя, як быў высвечаны ў ксяндзы, і сёння спакойна служыць у Мосары?
"Я думаю, што органы дзяржбяспекі, КДБ і па сённяшні дзень яго ахоўваюць. Яму няма чаго баяцца, — лічыць журналіст “Gazety Wyborczaj” Андрэй Пачобут. — Тое, што беларускія органы дзяржбяспекі, а раней яшчэ і савецкія органы ведалі “гісторыю Булькі”, не выклікае ніякага сумневу. Яны ведалі пра гэта ад моманту, як Булька з’явіўся ў Мосары ў 1988 годзе. У Літве яго не прыняла ніводная парафія, яго выганялі. Ён з’яўляўся, але хутка з’яўляліся людзі, якія казалі: "Вось гэты чалавек — ён забіваў".
Нагадаем, што літоўская пракуратура абвінавачвае Юзаса Бульку ў генацыдзе. Яго падазраюць у дачыненні да забіцця мінімум 56 асобаў. Паводле версіі пракуратуры, у канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў Булька працаваў на савецкія спецслужбы. І пад выглядам “ляснога брата” дапамагаў знішчаць літоўскіх патрыётаў, што ваявалі з саветамі.
Ва Ўдзелаўскім сельсавеце, да якога належыць вёска Мосар, Еўрарадыё расказалі, што чуткі пра мінулае мясцовага ксяндза Булькі ходзяць ужо каля 10 гадоў.
Сельсавет: “Ну, тое самае і мы чулі. Што быццам бы брата ён здаў. Я нават і не ведаю”.
ЕРБ: "А што кажуць пра часы вайны? У Мосары ходзяць чуткі, што Булька працаваў з немцамі…"
Сельсавет: "Ну, гаварылі ў свой час. Але цяпер сціхла. Я не ведаю, адкуль гэта ўсё ідзе. Проста людзі паміж сабой гавораць".
Але прыхаджане касцёла Святой Ганны абараняюць свайго святара і лічаць, што Юзаса Бульку хочуць ачарніць з-за зайздрасці.
"Цкаванне проста такое пачынаецца, быццам бы па тым часе супрацоўнічаў з КДБ, — расказвае Еўрарадыё адзін з прыхаджанаў. — Я думаю, што з інтэрнэту падкідваюць усё гэта. Таму што размовы гэтыя ўжо даўно ідуць, гадоў пад дзесяць ужо ідуць размовы гэтыя. Тут і нашых прыхаджан сталі апрацоўваць газеткамі. Разносяць па скрынях, падкідваюць пад хаты. І яму ў скрыню падкідваюць".
Фота catholic.by і "Народных навінаў Віцебска"
У выніку скандалу Юзас Булька трапіў у шпіталь.
Беларуская пракуратура адмовіла Літве ў справе Юзаса Булькі.