Bullet For My Valentine здымуць коміксы да песень

Новы альбом брытанскіх рокераў Bullet For My Valentine «Scream Aim Fire» будзе забяспечаны міні-коміксам да кожнай песні. Маляваць ілюстрацыі да 11 трэкаў будзе вядомы амерыканскі аўтар індзі-коміксаў Том Манінг.

Кожнай песні будзе прысвечаная асобная кніга прыкладна на 4 старонкі, акрамя таго да кожнай з іх створаны 15-секундны анімацыйны трэйлер.

Комікс на загалоўную песню альбома ўжо выкладзены для прагляду на старонцы Bullet For My Valentine, MySpace і YouTube.

Неўзабаве пасля выхаду кружэлкі ўсе коміксы будуць даступныя на сайце SafTheComics.

Дадам, што Scream Aim Fire стане другім альбомам у дыскаграфіі Bullet For My Valentine.

Дэбютны альбом рокераў «The Poison», які прынёс ім вядомасць і прызнанне, быў выдадзены ў 2006 годзе.

Паводле словаў франтмэна гурта Мэцью Така, новыя песні будуць «сапраўдным меладычным хэві-мэталам з прыпевамі, якія чапляюць, і гучнымі вакаламі, запраўленымі яскравай і вельмі цяжкай музыкай».

Дадам, што ў падтрымку рэлізу «Scream Aim Fire» Bullet For My Valentine рушаць у гастрольны тур, канцэрты якога стартуюць 29 лютага ў Дэнверы, ну а сам рэліз альбома адбудзецца 29 студзеня.

Фота: www.darkside.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі