Бузэк: Еўрапарламент рыхтуе рэзалюцыю па Беларусі
На наступным тыдні Еўрапейскі парламент прыме рэзалюцыю па Беларусі ў сувязі з затрыманнямі сябраў Саюза палякаў. З такой заявай выступіў старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк. “На наступным тыдні адбудзецца афіцыйная сэсія Парламента, так званая “міні-сэсія”. І я прадбачу ўключэнне ў план нарадаў пункта “Дыскусія на тэму сітуацыі ў Беларусі” разам з прыняццем адпаведнага дакументу – рэзалюцыі”, – цытуе Ежы Бузэка польскі партал TVN24.pl
Па словах старшыні Еўрапарламента, праект чарговай рэзалюцыі ўжо рыхтуецца. У ім, на думку Бузэка, будзе вострая крытыка дзеянняў беларускіх уладаў у дачыненні да Саюза палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс. Больш за тое, рэпрэсіі супраць Саюза палякаў Еўрапарламент лічыць атакай на ўсю апазіцыю. Таму, па словах Бузэка, на аўторак ён запланаваў сустрэчу з лідэрам “Руху за Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, а на наступным тыдні адбудзецца таксама сустрэча з Анжалікай Борыс.