Бузінаеў адмовіўся прызнаць свой удзел у беспарадках
Кіраўніка бабруйскай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева сёння дапыталі ў КДБ як сведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
Як паведаміў Бузінаеў Радыё "Свабода", ад яго патрабавалі, каб ён сам прызнаўся ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі на плошчы Незалежнасці. Ад такой прапановы ён адмовіўся: "Буду адказваць толькі тады, калі мне пададуць факты майго ўдзелу ў беспарадках".
Пасля гадзіннай размовы актывіста адпусцілі.