Бярозаўская камісія выпусціць для апазіцыйнага кандыдата 4 улёткі
Толькі 4 улёткі фармату А5 зможа надрукаваць Бярозаўская выбарчая камісія Сяргею Трафімчыку - кандыдату ад руху " За свабоду" ў Бярозаўскі гарсавет. Паколькі ўлёткі будуць каляровымі і глянцавымі, то кожная з іх будзе каштаваць ажно па 8 тысяч рублёў. 14 красавіка Сяргей Трафімчык прыйшоў ў Бярозаўскую камісію, каб узяць гарантыйны ліст з дазволам на друк улёткі. Аднак у камісіі яму паведамілі, што ўлётка няправільная і нібыта самому рабіць яе макет было нельга. Пасля доўгіх дыскусіяў камісія так і не дала кандыдату гарантыйны ліст, які б дазваляў надрукаваць улётку ў любой друкарні. Замест гэтага камісія сама ўзялася за друк улёткі.
Нагадаем, што яшчэ на папярэдніх выбарах у мясцовыя саветы закон патрабаваў, каб тэксты агітацыйных матэрыялаў завяраў старшыня адпаведнай выбарчай камісіі. Падчас нядаўніх зменаў у выбарчае заканадаўства гэтую норму адмянілі.