Былога кандыдата ў дэпутаты незаконна звольнілі
Былы кандыдат у дэпутаты ПП НС, працаўнік Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання Рыгор Грык атрымаў паперу ад адміністрацыі прадпрыемства, у якой гаворыцца, што 2 студзеня 2009 г. працоўныя адносіны з ім перарываюцца. Маладога яшчэ спецыяліста, які адпрацаваў на прадпрыемстве 17 год, звальняюць, а двох пенсіянераў пакідаюць на гэтым жа ўчастку працы. “Я лічу, што гэта адбываецца з той прычыны, што я з калегамі напісаў службовую запіску на імя генеральнага дырэктара. У ёй гаварылася, што абсталяванне рамантуецца з парушэннямі тэхналогіі, пры гэтым выкарыстоўваюцца старыя дэталі для спісаных машын” – сказаў сп. Грык у інтэрв’ю карэспандэнту “Еўрарадыё”.
У мінулым месяцы, калі на прадпрыемстве затрымалі заробак, Грык адстойваў інтарэсы рабочых. Між іншага, тэлефанаваў у галіновы прафсаюз ФПБ ў Мінск і шукаў кантакту з Леанідам Козікам. Паводле словаў сп. Грыка, сакратарка Л.Козіка заявіла, што яе шэф не мае часу размаўляць з кожным рабочым. Рыгора Грыка аб звальненні павінны былі папрэдзіць за тры месяцы, а зрабілі гэта за два тыдні.