Былога кіраўніка БТ Ягора Рыбакова выпусцілі з-за кратаў

Ягора Рыбакова вызвалілі з папраўчай калёніі. Як паведамляе Радыё "Свабода", Рыбакоў вызвалены ўмоўна-датэрмінова. Ён адбыў да месца пражывання ў Магілёў. У калоніі Рыбакоў узначальваў турэмную тэлестудыю.

Нагадаем, што 11 лютага 2005 года Вярхоўны суд прысудзіў былога старшыню Белтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова да 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць адказныя пасады на працягу 5 гадоў.

Рыбакова прызналі вінаватым у тым, што ён атрымліваў хабар і праз сваё службовае становішча спрабаваў легалізаваць незаконна атрыманыя сродкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі