Былы дэпутат Мікалай Скутаў выйшаў на волю

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі Мікалай Скутаў 21 снежня выйшаў на волю. Да яго была прыменена амністыя. Пра гэта паведаміў каардынатар аргкамітэта ў абарону правоў зняволеных "Над бар'ерам" Цімафей Дранчук. Мікалай Скутаў у 2005 годзе быў прыгавораны да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Такі прыгавор вынес 12 жніўня экс-парламентарыю Вярхоўны суд Беларусі. Пракуратура прасіла прыгаварыць Скутава да 12 гадоў пазбаўлення волі. Былы парламентарый быў прызнаны вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці (з'яўляючыся дэпутатам, ён праз падстаўных асоб удзельнічаў у кіраванні будаўнічай кампаніяй, якой фармальна кіраваў яго сын) і незаконнае завалоданне маёмасцю ў буйным памеры.

Трэцяе абвінавачанне — у спробе атрымання хабару — з былога парламентарыя Вярхоўны суд зняў. Сам падсудны не згадзіўся ні з адным з пунктаў абвінавачання. У сваім апошнім слове ён назваў іх "несправядлівымі і бязбожнымі".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі