Былы дырэктар "Ждановічаў" вярнуў дзяржаве 85 мільярдаў рублёў

Былы дырэктар гандлёвага дома "Ждановічы" Яўген Шыгалаў цалкам пакрыў прычыненую дзяржаве шкоду. Такую заяву зрабіў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Конан. Паводле інфармацыі БЕЛТА, Шыгалаў вярнуў у бюджэт 85 млрд рублёў.

Нагадаем, што былы дырэктар гандлёвага дома "Ждановічы" вызвалены ад крымінальнага пераследу з умовай пакрыцця шкоды. Яго затрымалі 5 красавіка 2008 года. Шыгалаву выставілі абвінавачванне за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе прычынення дзяржаве шкоды ў асабліва буйным памеры. У прыватнасці, гаворка ішла пра самавольнае будаўніцтва аб'ектаў на тэрыторыі гандлёвага комплексу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі