Былы кандыдат у дэпутаты судзіцца з міліцыяй і “Камсамолкай”

Андрэй Левінаў, які балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе, судзіцца з Упраўленнем унутраных спраў аблвыканкама і рэспубліканскай газетай “Комсомольская правда в Белоруссии”.
Ён лічыць зняважлівым для сабе артыкул, што быў надрукаваны ў выданні. Газета расказала пра тое, што Андрэй Левінаў, які працаваў участковым у Чыгуначным РАЎС, быў звольнены з працы напярэдадні выбараў.

Андрэй Левінаў: “Там усё было недакладна, пачынаючы з таго што я меў 14 спагнанняў, даваў нейкія адказы, не праводзячы праверак, звольнены за сістэматычнае парушэнне службовых абавязкаў, што 4 адказныя матэр’ялы былі адменены... Фактычна там праўда толькі тое, што я быў звольнены і што я служыў. Больш ніводнага слова праўды няма”.

Аўтар артыкула спасылаецца на тое, што інфармацыя была атрымана ў прэс-цэнтры УЎС. Але кіраўнік прэс-цэнтра спадар Семяніхін сцвярджае, што ён не перадаваў падобных дадзеных журналісту для публікацыі, а проста меў з ёй прыватную размову.

Андрэй Левінаў патрабуе за маральную шкоду спагнаць з міліцыі 50 мільёнаў рублёў, а асабіста з кіраўніка прэс-цэнтра 5 мільёнаў рублёў. Калі суд стане на яго бок, то гэтыя грошы спадар Левінаў плануе перадаць дзіцячаму дому.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі