Былы мэр Міхаіл Паўлаў стаў ганаровым грамадзянінам Мінска
Былому мэру сталіцы Міхаілу Паўлаву прысвоілі званне “Ганаровы грамадзянін Мінска”. Такое рашэнне прыняў Мінгарсавет і гарвыканкам.
“Ганаровым грамадзянінам” Паўлаў стаў за вялікі асабісты ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае і культурнае развіццё Мінска, за ўмацаванне аўтарытэту горада на міжнароднай арэне, падтрымку і развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва і ўзаемавыгадных адносін з іншымі гарадамі і рэгіёнамі, перадае агенцтва “Мінск-навіны”.
Зямляк прэзідэнта Міхаіл Паўлаў кіраваў сталіцай з 2000 па 2009 год. Дагэтуль ён узначальваў Баранавіцкі гарвыканкам.
Сёлета ў пачатку красавіка Паўлаў перанёс аперацыю па выдаленні пухліны мозгу, пасля чаго з’ехаў на рэабілітацыю за мяжу.
9 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка вызваліў кіраўніка Мінгарвыканкама ад сваёй пасады. Цяпер абавязкі мэра выконвае былы намеснік Паўлава Мікалай Ладуцька.