Былы міністр унутраных спраў Навумаў паедзе на хакей у Швейцарыю
Але гульні беларусаў невыязны экс-міністр можа не ўбачыць
Экс-міністр унутраных спраў і кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея Ўладзімір Навумаў наведае чэмпіянат свету па хакеі, які адбудзецца ў Швейцарыі. Як паведамілі Еўрарадыё ў самой федэрацыі, Навумаў прыедзе бліжэй да фінальных гульняў. Менавіта тады ў Швейцарыі пройдзе кангрэс, на якім Беларусь можа стаць гаспадыняй чэмпіянату свету 2014 года.
Супрацоўнік федэрацыі: “Ён паедзе, але бліжэй да кангрэсу. Ён не з першага дня чэмпіянату будзе там знаходзіцца”.
Нагадаем, чэмпіянат свету пройдзе з 24 красавіка па 10 траўня. Кангрэс запланаваны на 7-9 траўня. У гэты час на чэмпіянаце ўжо пачнуцца чвэрцьфінальныя матчы.
Уладзіміру Навумаву забаронены ўезд на тэрыторыю краін Еўрасаюза і ЗША. Швейцарыя, якая ў ЕС не ўваходзіць, таксама падтрымала візавыя санкцыі супраць колішняга міністра ўнутраных спраў.
Фота Гражыны Вір
Гл. таксама: Навумаў хварэў! Цэлыя два перыяды хакею… (фотарэпартаж)