Былыя палітвязні падтрымаюць Аўтуховіча эстафетнай галадоўкай
Былыя палітвязні вырашылі падтрымаць ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які з 16 красавіка галадае за кратамі. Адна з акцыяў падтрымкі — эстафетная галадоўка. У эстафетнай галадоўцы прымуць удзел як былыя палітвязні кшталту Аляксандра Казуліна і Андрэя Кіма, так і праваабаронцы — напрыклад, Алег Волчак, адзначае Радыё "Свабода".
Нагадаем, што Аўтуховіча разам з Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам арыштавалі 8 лютага. Іх падазраюць у падрыхтоўцы ўзброенага замаху на міліцыянта. Галадоўнік патрабуе альбо завяршыць следства і перадаць справу ў суд, альбо вызваліць яго пад падпіску пра нявыязд і працягваць расследаванне.