Былыя The Smiths не любяць прэм'ер-міністра Брытаніі
Былы гітарыст The Smiths Джоні Мар (Johnny Marr) “забараніў любіць” свой былы гурт прэм'ер-міністру Вялікабрытаніі Дэвіду Кэмерану.
Кэмеран неаднойчы публічна прызнаваўся ў глыбокай павазе да The Smiths,
што, чамусьці, пачало раздражняць Мара. “Хопіць сцвярджаць, што вы
любіце The Smiths, не, вы іх не любіце”, - напісаў Мар у Твітэры. І
дадаў: “Я забараняю вам іх любіць”.
Чаму Мар сам так не любіць
Кэмерна, ён не растлумачыў. Але, відаць, усе ранейшыя ўдзельнікі гурта
не надта шануюць брытанскіх кансерватараў. Напрыклад, у сваім дэбютным
альбоме 1988 года былы саліст каманды Морысі (Morrissey) напісаў песню
"Margaret on the Guillotine", скіраваную супраць Маргарэт Тэтчар. Назва
песні кажа сама за сябе.
Фота: www.captainsdead.com