Б’ёрндален таксама захварэў на інфекцыйнае захворванне
Нарвежскаму біятланісту прыйшлося прапусціць некалькі тыдняў трэніровак.
Знакаміты нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б’ерндален прапусціў некалькі тыдняў трэніровак з-за бактэрыяльнай рэспіраторнай інфекцыі. Каралю біятлона давялося лекавацца антыбіётыкамі і цяпер яшчэ спатрэбіцца час, каб аднавіцца і прыступіць да паўнавартасных трэніровак.
Адметна, што напярэдадні беларуская біятланістка Дар’я Домрачава таксама паведаміла пра перанесены монануклеоз — інфекцыйную хваробу, якая на месяц выбіла яе з трэніровачнага працэсу. Чуткі пра раман Домрачавай і Б’ёрндалена распаўсюджваюцца ўжо некалькі год. Дваіх праслаўленых спартсменаў апошнім часам нярэдка бачаць разам у публічных месцах.