Бюджэт на 2009 год будзе бездэфіцытным

Прэзідэнт Беларусі сваім указам устанавіў межавы памер дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту на 2009 год у суме 0,0 тысяч рублёў. Такім чынам, сумы даходаў і расходаў бюджэту вызначаюцца роўнымі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Варта зазначыць, што раней праектам рэспубліканскага бюджэту на 2009 год даходы прадугледжваліся ў памеры 54,9 трыльёнаў рублёў, расходы — 57,7 трыльёнаў. Дэфіцыт планаваўся ў памеры 2,8 трыльёнаў. рублёў, або 1,8% да ВУП.

Фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту прадугледжвалася ажыццяўляць за кошт унутраных крыніц у памеры 2,4 трыльёнаў рублёў — у асноўным гэта рэшткі сродкаў бюджэту, якія планавалася сфарміраваць на пачатак 2009 года, а таксама знешніх крыніц — 0,4 трыльёна рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі