Бюджэтныя выдаткі на ахову здароўя аднаго беларуса вырастуць на 43 рублі
Бюджэтныя выдаткі на ахову здароўя аднаго беларуса вырастуць на 43 рублі. Такая норма закладзеная ў праект рэспубліканскага бюджэту на 2017 год. Згодна з праектам дакумента, які пачнуць разглядаць у Палаце прадстаўнікоў 21 верасня, на аднаго грамадзяніна краіны па лініі аховы здароўя за год плануецца патраціць 467,72 рубля— гэта мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў.
У бюджэце на 2016 год была закладзеная крыху меншая сума — 4 мільёны 242 тысячы 742 рубля (або 424,27 дэнамінаваных рубля). Такім чынам, мінімальны нарматыў забяспечанасці ўзрос прыкладна на 43 дэнамінаваныя рублі.