Кошт барэля нафты Brent перавысіў 81 долар упершыню з 2014 года

Кошт барэля нафты Brent перавысіў 81 долар упершыню з 2014 года

Кошт барэля нафты Brent перавысіў 81 долар упершыню з лістапада 2014 года, інфармуе meduza.io. Адбылося гэта на фоне дамоўленасці краін, якія здабываюць "чорнае золата", працягваць прытрымлівацца дамоўленасцей па абмежаванні здабычы.

Як вядома, у 2014-м рынак нафты абваліўся двойчы. У жніўні барэль каштаваў 104 долары, у студзені 2015-га — $50. Ад таго часу цана трымалася на невысокім узроўні. Папярэдні рэкорд 2018 года зафіксавалі ў траўні — 80,50 долары за барэль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі