Царква “Новае жыццё” ўсё ж заплаціць штраф у Br249 млн

14 жніўня набыло законную моц рашэнне Гаспадарчага суда Мінску аб спагнанні з царквы “Новае жыццё” 249 мільёнаў рублёў. Такім чынам, царква павінна сплаціць кампенсацыю за нанясенне шкоды навакольнаму асяроддзю, паведамляе БелаПАН. Згодна з рашэннем суда, царква “Новае жыццё” таксама павінна выплаціць 8 мільёнаў рублёў дзяржпошліны, якую заплаціў за зварот у суд Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
 
Юрыст “Новага жыцця” Юры Луканін адзначае, што раней тэрыторыю вакол царквы выкарыстоўваў саўхоз імя Калініна, а потым на ёй размяшчалася несанкцыянаваная звалка, у тым ліку старых аўтамабіляў. Аднак вернікі вырашылі не абскарджваць рашэнне суду, бо зварот у апеляцыйную інстанцыю каштаваў 17 мільёнаў рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі