Царкву "Новае Жыццё" зноў выклікаюць у суд
Аднаўляецца суд па справе пратэстанцкай царквы "Новае жыццё". Пра гэта вернікі даведаліся з вызначэння з Вышэйшага гаспадарчага суда (ВГС) за подпісам суддзі Кацярыны Караткевіч. Як паведаміў у інтэрв'ю Еўрарадыё юрыст царквы Сяргей Луканін, у лісце з суда гаворыцца. што паседжанне ўзнаўляецца, бо зніклі падставы для прыпынення справы:
Луканін: Падстава такая, што "адпалі падставы для прыпынення справы". Падставы для прыпынення, як было ўказана ў гэтай паперы, была неабходнасьць кансультацыі з кампетэнтнымі органамі. І гэта падстава адпала. Чаму адпала — пра гэта нічога не напісана.
С.Луканін кажа, што 16 кастрычніка размаўляў з суддзёй Караткевіч. Ён даведаўся, што прыкладна месяц таму Вышэйшы гаспадарчы суд накіраваў ліст у Мінгарвыканкам. Суд прапаноўваў гарадскім чыноўнікам вырашыць справу з пратэстанцкай царквой праз перамовы.
Луканін: Суд яшчэ раз (у другі раз, як падкрэсліла суддзя) прапанаваў Мінгарвыканкаму знайсці выйсце з гэтай сітуацыі без суда, то бок дамовіцца з царквой "Новае Жыццё" па-за судом. Але Мінгарвыканкам суду нічога не адказаў.
Нагадаем, што Мінгарвыканкам хоча выселіць царкву з будынка, дзе размяшчаецца пратэстанцкі храм. Чыноўнікі лічаць незаконным пераабсталяванне былога кароўніка пад царкву. Суд доўжыцца з восені 2006 года.
Паседжанне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе прызначанае на 10 гадзінаў 22 кастрычніка.