Целы беларускіх турыстаў з Мурманску даставяць на радзіму ў панядзелак
Целы загінулых у Мурманскай вобласці беларускіх турыстаў будуць дастаўленыя на радзіму спецвагонам у панядзелак. Вагон адправіўся з Мурманска ўвечары 13 сакавіка. Усе выдаткі, звязаныя з перавозкай, узялі на сябе мясцовыя ўлады, паведамляе тэлеканал СТВ. Нагадаем, трагедыя адбылася 8 сакавіка ў Мурманскай вобласці. Снежная лавіна накрыла шасцярых беларускіх турыстаў. Двум з іх, Аляксандру Юрагу і Дзмітрыю Фаміну, удалося выратавацца. Увечары 9 сакавіка яны дабраліся да людзей і паведамілі пра здарэнне. Чатыры турысты — Міхаіл Карпеш, Яўген Траскевіч, Дар'я Трацынская і Аляксандра Коўган — загінулі. Усе яны з Брэста.