Целы загінулых у авіякатастрофе дастаўленыя ў Бараўляны

Асноўныя працы на месцы авіякатастрофы пад Мінскам завершаныя. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў галоўны аператыўны дзяжурны Аддзела аператыўнага ўпраўлення МНС Сяргей Мякінка.
Сяргей Мякінка: “Мы арганізавалі ўчора, ліквідавалі, аварыйна-ратавальныя і пошукавыя працы мы правялі. На гэтым нашая праца па дадзенай катастрофе завершаная. Целы загінулых дастаўленыя ў мінскую абласную бальніцу ў Бараўлянах”.

А 15-й гадзіне ў аэрапорце “Мінск-2” распачнецца першае паседжанне адмысловай камісіі па расследаванні трагедыі. Чакаецца, што да гэтага часу туды прыляцяць з Масквы прадстаўнікі авіякампаніі “С-Эйр”.

Самалёт менавіта гэтай кампаніі разбіўся ўчора недалёка ад беларускай сталіцы. У аварыі загінулі 5 чалавек. Сярод іх – генеральны дырэктар “С-Эйр” Марат Рамашкін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі