Цэнтр беларускай мовы і культуры адкрыецца ў Кіеве
Цэнтр беларускай мовы і культуры будзе адкрыты хуткім часам у сталіцы Ўкраіны на базе Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі.
Такая дамоўленасць была дасягнутая падчас кансультацый спецыялістаў па філалогіі Міністэрства адукацыі Беларусі і кіраўніцтва Інстытута філалогіі ўкраінскага ўніверсітэта.
Таксама плануецца, што ў Кіеўскім універсітэце пачнуць выкладаць беларускую мову, а пазней нават будзе створана кафедра беларускай мовы і літаратуры, паведамляе БЕЛТА.