"Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў" атрымае імя Івана Нікітчанкі?

"Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў" можа атрымаць імя стайго старшыні Івана Нікітчанкі, які нядаўна трагічна загінуў. Такая прапанова прагучала на пасяджэнні праўлення сацыяльна-экалагічнага грамадскага аб'яднання, якое прайшло ў суботу ў Мінску. Было прынятае рашэнне, што чарговая канферэнцыя "Цэнтра падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў" пройдзе 15 студзеня 2011 года. На ёй будуць перабараныя кіраўнічыя органы.

Як паведамляе БелаПАН, праўленне прапанавала канферэнцыі зацвердзіць праграму ўвекавечання памяці Івана Нікітчанкі. Яна ўключае прапановы па прысваенні імя вучонага адной з новых вуліц у сталічным мікрараёне Міхалава, устаноўцы мемарыяльнай дошкі на доме ў Мінску, дзе жыў Нікітчанка, падрыхтоўцы зборніка артыкулаў, кнігі ўспамінаў і дакументальнага фільма пра вучонага, устанаўленні імянной стыпендыі Івана Нікітчанкі ў Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя Андрэя Сахарава ў Мінску і прэміі "За грамадзянскую мужнасць" для беларускіх вучоных, а таксама па стварэнні на радзіме Нікітчанкі ў Бранскай вобласці Расіі музея навукоўца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі