Цэнтрабанк Расіі лічыць, што беларусы і казахі вераць у расійскі рубель

Расійскі рубель фактычна ўжо з'яўляецца рэгіянальнай рэзервовай валютай. Гэтую думку выказаў прадстаўнік Цэнтрабанку РФ Аляксей Улюкаеў 13 снежня ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы. Паводле ягоны словаў, цяпер большая частка двухбаковых разлікаў з Беларуссю, Казахстанам і Ўкраінай робіцца ў рублях. Апрача таго, бізнесмены гэтых краін таксама ажыццяўляюць паміж сабою разлікі ў рублях. "Гэта азначае, што яны вераць у рубель. Калі мы нармальна пройдзем крызісны перыяд, то паступова гэтая роля будзе ўмацоўвацца", — лічыць А.Улюкаеў.

Адказваючы на пытанне аб мэтазгоднасці выдзялення Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў 2 млрд. долараў, прадстаўнік Цэнтрабанка зазначыў, што гэты крэдыт "скіраваны на падтрыманне плацежнага балансу Беларусі", але такія рашэнні "у многім палітычныя".
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі