Цэнтравыбаркам акрэдытаваў 390 назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ

Па стане на 8 снежня Цэнтравыбаркам Беларусі акрэдытаваў на прэзідэнцкія выбары 390 назіральнікаў місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ. Як нагадвае БелаПАН, БДІПЧ АБСЕ заявіла пра намер накіраваць у Беларусь 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.

На сённяшні дзень Цэнтравыбаркам акрэдытаваў 708 міжнародных назіральнікаў. 237 з іх прадстаўляюць місію СНД, 37 — Міжпарламенцкую асамблею СНД, 22 — цэнтравыбаркамы замежных краін, 10 — Парламенцкі сход саюзу Беларусі і Расіі, па шэсць — Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і Парламенцкую асамблею АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі