Цэнтрвыбаркам адмовіўся прызнаваць выбары несапраўднымі

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ў панядзелак адмовіла ў задавальненні пяці скарг прызнаць парламенцкія выбары несапраўднымі ў шэрагу акруг.

Паводле слоў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, доказаў і пэўных фактаў парушэнняў заканадаўства, якія маглі б паўплываць на вынікі выбараў — не ўсталявана.

Сярод адмоўленых скарг — скарга лідэра Партыі камуністаў Сяргея Калякіна. ЦВК таксама пакінуў без разгляду дзве скаргі, заяўнікі якіх падалі іх "з парушэннем працэдуры і тэрміну іх падачы".

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі