Цэнтрвыбаркам не будзе аплачваць назіральнікам прыбыванне ў Беларусі

Ніякіх расходаў у сувязі з прыездам замежных назіральнікаў на парламенцкія выбары ў Беларусь Цэнтрвыбаркам мець не будзе. Пра гэта Еўрарадыё распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
“Назіральнікі ад СНД прыязджаюць, камандзіруюцца і жывуць за кошт краіны, якая іх накіравала. Што тычыцца місіі АБСЕ, то яна жыве па сваіх законах: у іх фармуецца агульны фонд, і яны самі фінансуюць за кошт гэтага фонду дзейнасць міжнародных назіральнікаў”.

Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама адзначыла, што на сёлетнія выбары прыедзе прыкладна аднолькавая колькасць назіральнікаў ад СНД і АБСЕ.

“Спадар Лебедзеў, які ўзначальвае місію СНД у Беларусі паведаміў, што місія будзе сфармавана на парытэтных пачатках і па сутнасці будзе арыентавана на тую колькасць назіральнікаў, якую заявіць АБСЕ”.

Па інфармацыі Ярмошынай, доўгатэрміновая місія АБСЕ будзе складацца з 40 чалавек, а кароткатэрміновая — з 300 назіральнікаў. Столькі ж будзе працаваць і прадстаўнікоў СНД: 10 сталых назіральнікаў і каля 300 кароткатэрміновых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі