Цераз спёку ў Гомелі могуць адмяніць рэйсы пасажырскага катэра
Узровень вады на рацэ Сож у Гомелі падае на 1-2 сантыметры на дзень, піша “Камсамолка”. Мясцовыя сіноптыкі адзначаюць, што год таму вады ў рацэ было амаль на метр болей. Праўда, у 2002 годзе сітуацыя была горшай, чым цяпер. У Гомелі пакуль хадзіць прагулачны катэр, хоць на рацэ там-сям з’явіліся выспачкі. Але ж пасажырскі човен, які возіць людзей на дачы за 20 кіламетраў ад абласнога цэнтра, можа неўзабаве спыніць рэйсы, калі спёка не адыдзе.