Cэрвіс дастаўкі прадуктаў і ежы Glovo сыходзіць з Беларусі
Пра сыход з Беларусі заявіў папулярны сэрвіс дастаўкі прадуктаў і ежы Glovo.
У паведамленні для кур'ераў іспанская кампанія так патлумачыла прычыны: "Glovo — еўрапейская кампанія, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна з еўрапейскімі стандартамі і этычнымі нормамі, а таксама гуманітарнымі і сацыяльнымі прававымі ініцыятывамі".
Дарэчы, сэрвіс Glovo працаваў у Беларусі нядаўна — з лістапада 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.