Цьеры Мюглер стварае сцэнічныя касцюмы для Беёнс
Французскі дызайнер Цьеры Мюглер (Thierry Mugler) распрацоўвае
сцэнічныя касцюмы для сусветнага турнэ спявачкі Беёнс Ноўлз (Beyonce
Knowles), што стартуе ў Канадзе ў сакавіку будучага года. Паводле чутак, зорка зацікавілася Мюглерам пасля таго, як у траўні гэтага года ўбачыла яго працы на выставе Інстытута касцюма Мастацкага музея Metropolitan – «Superheroes» («Супергероі»). Так, для вокладкі свайго новага альбома, I Am Sasha Fierce, Беёнс здымалася ў вінтажнай сукенцы 1987 года ад Thierry Mugler.
Дызайнер прымае самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы турнэ – у самых розных выявах. У прыватнасці, ён кансультуе спявачку па пытаннях асвятлення і харэаграфіі (Мюглер асабіста паставіў тры фрагменты шоў, уключаючы яго фінал). Натуральна, усе канцэртныя касцюмы таксама створаныя ім – гардэроб адной толькі Беёнс налічае 58 убораў.
Фота: www.ananova.com