Чацвёра беларусаў пацярпелі ў аўтамабільнай аварыі на Смаленшчыне
Чацвёра жыхароў Беларусі пацярпелі ў дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося днём 25 студзеня ў Вяземскім раёне Смаленскай вобласці Расіі.
Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, на аўтадарозе Масква — Мінск кіроўца аўтобуса "Пегаса", 32-гадовы жыхар Барысава, няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і перакуліўся.
У выніку ў Вяземскую лякарню былі дастаўлены чатыры пасажыркі (ва ўзросце ад 26 да 50 гадоў). Усе — жыхаркі Мінскай вобласці. Аўтобус атрымаў тэхнічныя пашкоджанні.
БелаПАН