Чацвёра грамадзян Беларусі чакаюць эвакуацыі з сектара Газа

Іх прозвішчы ўключаныя ў спісы на выезд з анклава, якія фармуюць расійскія дыпламаты. На панядзелак заяўкі на эвакуацыю падалі амаль 200 грамадзян Расіі і іншых краін СНД. Паводле РИА "Новости", сярод іх - 122 грамадзяніны Расіі, чацвёра грамадзян Беларусі, 38 - Украіны, 30 - Малдовы і пяцёра - Казахстана.

Нагадаем, Ізраіль з суботы праводзіць маштабную ваенную аперацыю ў сектары Газа, ахвярамі якой сталі болей за 300 палесцінцаў.


Фота - Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі