Чаканая працягласць жыцця ў Беларусі цяпер складае 74,1 года

Чаканая працягласць жыцця ў Беларусі цяпер складае 74,1 года

Чаканая працягласць жыцця ў Беларусі па выніках мінулага года складае 74,1 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. З 1990 года беларусы сталі жыць даўжэй у сярэднім на 5,1 года. Пры гэтым у мужчын чаканая працягласць жыцця вырасла на 4,7 года, а ў жанчын — на 5,2 года.

На сёння сярэдні ўзрост жыхароў краіны складае 40,2 года (у мужчын — 37,3 года, у жанчын — 42,6 года).

Гараджане з 1990 года сталі старэйшымі на 6,9 года — цяпер іх сярэдні ўзрост складае 38,9 года. Вяскоўцы пры гэтым “пастарэлі” на 3,3 года — да 44,6 года.

Найстарэйшымі па ўзросце з’яўляюцца жыхары Віцебшчыны — 41,7 года ў сярэдні. Наймаладзейшымі — жыхары Мінска (38,4 года).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі