“Чалавек здаў у абменніку 4000 еўра – яму апладзіравалі!”

“Мяне ўчора ледзь не забілі, – апісвае свае ўражанні ад паходу ў абменнік карыстальнік 2rist на форуме сайта onliner.by. – Потым, разумеючы, што памыліліся, ледзь не ў зад цалавалі. Прычына першага – блізка падышоў да абменніка. Потым я здаў еўра і стаў кумірам натоўпу”.
“2rist, так-так, неяк сам назіраў карціну, як мужык не мог прабіцца да акенцаў у банку здаць 100$ )), – падтрымлівае размову DBasser. – Як толькі народ даведаўся з якой ён нагоды, кожны стаў заклікаць яго менавіта ў сваё акенца))"


А вось карыстальнік novostnik стаў сведкам іншай гісторыі: “Адзін чалавек таксама адстаяў вечнасць у чарзе, здаў 4000 еўра – яму апладзіравалі. Маразм. Не народ, а народ-гістэрычка”.
А да he_len людзі ў чарзе паставіліся не так радасна: “Учора здавала 10 долараў, стаяла ў чарзе і трымала ў кулаку грошы, толькі лянівы не падышоў і не ткнуўся ў іх носам і морду не скрывіў, маўляў, мала здаю”.


Ананімная чытачка сайта “Камсамолкі” заўважыла такую рэч: “Я з горада Смаргонь. Аплачвала там кам. паслугі і назірала наступную карціну: да касы спачатку падышла дзяўчына, ёй сказалі, што валюты няма, а потым падышла жанчына, знаёмая касіра, і сказала, што ёй трэба 100 долараў, тая дастала некалькі купюр, выбрала тую, што панавей і прадала))) Вось так!!”


“Вось ён – сапраўдны патрыятызм: ніякага даверу да родных грошай, ніякага даверу да эканамічнай мадэлі і, як вынік, ніякага даверу да ўраду і таму, хто яго сфармаваў. І дзе гэтыя ўсе 82%, што галасавалі”, – рэзюмуе на форуме “Камсамолкі” Лёлік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі